АДПРАСIЛАСЯ
Сустрэў мужчына жонку грозна,
Бо нецвярозаю прыйшла:
«Дзе ты бадзялася так позна?
Туды вяртайся, дзе піла!»
Дзвярыма ляснуў перад носам,
Аб глебу бразнулі ключы.
Жанчына з ганку злезла коса
І гучна крыкнула ў начы
Сяброўкам п’яным каля хаты,
З якімі вечарам піла:
«Я адпрасілася, дзяўчаты!
Пара вяртацца да стала!»
Цяпнуць сотачку хочаш?
Зазіраючы ветліва ў вочы,
Запыталася ў мужа кабета:
«Цяпнуць сотачку з раніцы хочаш?
Што, каханы, адкажаш на гэта?»
Анямеў ад здзіўлення мужчына,
Бо надзей не было на халяву.
Прапанова без важкай прычыны —
Гэта вельмі ўжо рэдкая з’ява!
Ледзве выціснуў млоснае: «Згодзен!»
І пачуў ад сваёй «каралевы»:
«Цяпку сам адшукай у гародзе,
А зарослыя соткі — за хлевам!»

Цанунін Уладзімір, г.Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики