ПЧОЛЫ I КРЭМ
Прывезлі Ніне крэм пахучы,
Каб твар ад спёкі не згарэў,
Не быў сухім альбо бліскучым,
Каб малажавы выгляд меў.

А пах з каробачкі лятае,
Нібыта грэчка расцвіла.
І вось кругі ўжо наразае
Ў разведцы хітрая пчала.

Аблёт ідзе вакол жанчыны:
Да валасоў і да брыва,
Бо пах ад крэму нашай Ніны
Праз сад дабраўся да хлява.

Як толькі Ніна выйшла з хаты,
Адразу прыпыніла ход:
На пах парфумы пчол багата
У двор ляцела цераз плот…

А крэм той… аддала суседцы,
З якой сяброўкай не была.
Няхай жа і да той у сенцы
Ляціць разведчыца-пчала!

Бабко-Аляшкевіч Валянціна, в. Радкава, Салігорскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики