ПЕРАДУМАЎ
Настаўніца спытала ў дзяцей,
Кім хочуць быць, як вырастуць, вядома:
– Вось Паўлік скажа, толькі карацей,
Што будзе мець, у будучыні, дома?

– Я буду многа грошай зарабляць,
Куплю для жонкі вілу і "Ферары".
Яшчэ брыльянты буду ёй купляць,
Адпачываць адпраўлю на Канары.

– Ты, Вовачка, скажы і не "таі":
Быць хочаш аграномам на прыродзе?
Шафёрам? Ці інспектарам ДАІ?
Ці, можа, інжынерам на заводзе?

– Хацеў раней я касманаўтам быць:
Ляцець да зорак на ракеце звонкай…
Але пачуў, як Паўлік будзе жыць –
Цяпер хачу быць Паўлікавай жонкай!


Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)
автор - dimkras  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики