ПОМСТА
У лесе Бразіліі малпа жыла,
Яна незвычайна прыгожай была:
І вочкі, і вушкі, і рыжанькі хвосцік…
Дзівіліся людзі такой прыгажосці,
І нават характар быў лепшы за ўсіх.
І вось неўзабаве знайшоўся жаніх.
Якое ж то шчасце — узаемакаханне!
Скакалі па дрэвах ад рання да рання.
Ды раптам не стала яна дарагой,
І наш кавалер ужо скача з другой.
О, гора! Расстанне падобна да смерці.
Спачатку красуня хацела памерці.
А потым… праплакаўшы два ці тры тыдні
Яна так рашыла: мужчыны ўсе злыдні.
За здраду! За вочкі! За вушкі! За хвосцік
Я буду ім помсціць! І помсціць! І помсціць!

Дзікая Ала (в. Данілавічы, Дзяржынскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики