ПРА КАХАННЕ
Як казаў паэт вядомы,
У кахання доўгі век.
Шлях яго нам невядомы,
І ў сто кахаць не грэх.
У каго страла Амура
Так знянацку пападзе,
Стане гэткая натура
«Без цара ў галаве».
Вось суседка нас здзівіла
(Ёй жа восемдзесят пять!)
Вёска ўся аж рот адкрыла,
Бабы кожны дзень трашчаць:
Сіднем трыццаць год сядзела,
Ёй на могілкі пара,
Вэлюм хуценька надзела,
З’ехала ў свет з двара.
Ну якое тут каханне?!
Дурасць гэта і брыдота
Сёння ўнучка на выданні,
Бабка ж – замуж за Фядота.
Я наслухалася баек,
Аж у крук мяне скруціла.
Больш ніякіх пагулянак –
Адкахала, адлюбіла.
Калі старасць пхне ў плечы,
Дзе ўжо нам пакахаць.
Дапаўзці хутчэй да печы
Ды ціхутка паляжаць.
Наглытаўшыся таблетак,
Тэлевізар паглядзець,
Дазваніцца шчэ да дзетак,
У суседа пасядзець…
Не жыццё – адна самота,
Што сябе ў труну кладу?
Мне пажыць яшчэ ахвота,
Мо і дзеда шчэ знайду?!

Валасевіч Людміла, г. Барысаў

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики