ЗАМЕЖНЫ ЗЯЦЬ
маналог цешчы Дастаю я грошыкі з кармана, Прыязджае мой зяцёк з Амана. Хлебам-соллю тут не абысціся, Трэба каб ад ежы стол ламіўся. Задаюць мне сябрукі пытанне: «Як ім там жывецца ў Амане?» Бо пусцілі ціха плётку людзі: Зяць твой прыязджае на вярблюдзе…» Смехата! Што гэта за пытанне? У майго зяця тры адукаванні, Ён жыве на грэбені прагрэса І «ганяе» там на «Мерседэсе». На вярблюдзе (ды і то ў пустыні) Скачуць толькі людзі-бедуіны. Вось з’явіўся зяць — застылі госці. «Вой, які худзенькі! — Шыкнуў хтосьці… За руку ён з кожным павітаўся, «Хаў а ю?» — Па-ангельску пытаўся. Здрыганулася ад жаху нават дрэва, Калі крыкнуў музыкант: «Форэва!» Зяць прыйшоўся нам усім па сэрцы, Зняў з душы «напругі кілагерцы». За сталы паселі мы паспешна, А па цэнтры — дочка, зяць замежны. Потым, калі чокнуліся звонка, Хутка завязалася гамонка. Зяцю спадабалася бяседа: Падпяваў са свістам песні следам, Хоць па-руску мала чаго ведаў. Мо «Старадарожскай» ён адведаў?.. Потым танцы пачаліся, зразумела. Я да зяця мігам падляцела. Ад пачуццяў падняла на рукі І танцую з ім пад танга гукі. Зяць аслупянеў ды шэпча: «Мама, Вы такое не зрабіце ў Амане!» Бо, маўляў, там іншая культура. Але ж пахваліў мускулатуру. Падыспанец, полечка, вальсочак: Танчыў спрытна з цешчаю зяцёчак… Два дзянькі гулялі несупынна. Спадабалася хлапцу мая мясціна. Усё дзівіўся гэткай прыгажосці, Запрашаў усю радню ў госці. З усяго падводжу я выснову: Каб у справу свету нам уліцца, Трэба між народамі радніцца! Журава-Антанюк Людміла, г. Старыя Дарогі
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|