АДПЛАЦIЛА
«Мой Кастусь пайшоў у блуд, –
Кажа Ганна Раі, –
З маладухай, шалапут,
Круціцца-гуляе, –
Слёзы коцяцца ў старой,
Счырванелі вочы:
«Караліха, ліха ёй,
Мужа ўкрасці хоча».
«Вернеш любага дамоў, –
Рая Ганне раіць, —
Дах цячэ ў вас шмат гадоў –
Мой сусед паправіць.
Кліч яго не абы-як,
Запрасі ласкава.
Пётр Іваныч – халасцяк,
Вось такая справа…»
Ганне восемдзесят пяць,
Ды гады забыты.
З Пётрам гутараць сядзяць,
Ладны стол накрыты…
Муж у хату заляцеў,
Тупае нагамі:
«Хітры хахаль! Як пасмеў
Сватацца да Гані?!
Дзед бабулю пільнаваў,
Зелянеў ад злосці,
Ды дарогу забываў
Да каханкі ў госці.

Нупрэйчык Галіна, г. Клецк

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики