НЕ З ТОЙ НАГI
Устаў Лявон не з той нагі, Давёў да слёз сваю Маланню. Ды «паспытаўшы» качаргі, Сядзеў пад лавай да змяркання. Сварыўся з Тэкляю Мікола — Хацеў урэзаць жонцы колам. А ні пяшчоты, ні павагі — Дало ад іх каханне цягі. А Сцёпка палка цалаваў Сваю каханую Алёну. Заўжды ў ложку чыстым спаў І з мясам сёрбаў боршч штодзённа. Усіх мудрэй быў дзед Сярожа — Таццяне ён сваёй у ложак Прыносіў каву з бутэрбродам — Жыццё здавалася ім мёдам. На вус матайце, мужыкі: Жанчына — тонкая натура. Яе вам крыўдзіць не з рукі, Будуйце з ласкаю падмурак… Каб мякка спаць і есці смачна, Хваліце жонку вельмі значна. Ды пашкадуйце, прыгарніце. Такой, якая ёсць, яе прыміце… Багдановіч Лёля, г. Барысаў
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|