ПАРАДЫ ЖАНЧЫНАМ
Без мужчын, як без вады —
Ні туды і ні сюды.
Сумна жыць на белым свеце
Спраўнай маладой кабеце,
Бо цябе і не кахаюць,
З працы ў хаце не чакаюць,
Не пытаюцца пра справы
Ды не цягнуць з печы стравы.
За памылкі не даруюць
І з імпэтам не цалуюць.
З кім схадзіць няма да крамы,
На бліны — і то да мамы.
І таксама пасварыцца,
А пасля ўсю ноч мірыцца…
Біла каб жыццё крыніцай,
Выйдзі замуж, маладзіца.
А як мужа шанаваць,
Мушу я параду даць.
Каб не збег ён ад цябе,
Выкінь думкі пра сябе.
Цэлы вечар з ім сядзі,
Не кіно — футбол глядзі,
Пра рыбалку слухай байкі,
Мый штаны, кашулі, майкі.
Лясы не тачы з суседкай,
Мужу лепш цыруй шкарпэткі.
А як прыйдзе ён «пад мухай»,
Смірна стой і мужа слухай.
Будзе несці ён лухту,
Ты ў адказ — ані «гу-гу».
Бо яму ўсё не так —
Лаяцца мужык мастак.
А як дойдзе ўжо да цешчы,
То тут з хаты трэба бегчы,
Бо наставіць «ліхтароў»
Ён пад вока «будзь здароў».
Ранкам хуценька ўставай
Ды сняданак падавай,
Каб нікуды ён не змыўся,
На адну цябе дзівіўся.
Праўду кажуць у народзе:
Добра жыць з каханым у згодзе.
А калі ж не будзе лад,
Нават чорт тады не сват.
Гэткі лёс у нас, жанчын:
Сумна жыць нам без мужчын!

Валасевіч Людміла, г. Барысаў
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики