|
Не бяры чужога!
Сонца свеціць угары, Птушачкі спяваюць, Вера з Юляй ў двары З цацкамі гуляюць. Толькі спудзіў цішыню Крык і гвалт знянацку: Не падзеляць ў гульні Дзве сяброўкі цацку. Заспяшалася матуля, - Сварка з-за нічога: “Ты аддай сабачку Юлі, - Нельга браць чужога!” Падрасла дзяўчынка Вера,- Лепш няма красуні! І адбіла кавалера У сяброўкі Юлі. І адразу - пад вянец, Толькі шчасця – дулі! – Ходзіць ціхенька хлапец Да сяброўкі Юлі. Да матулі Вера – ў роў, - Мокры твар, падлога. Паўтарыла маці зноў: “Нельга браць чужога!” Святлана Быкава (г. Заслаўе)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|