АДНАКЛАСНIК
Як прыходзіць сын са школы,
Толькі на парог —
Бацька сыну ўспамінае
Свой жыццёвы крок:
— Хеўрай мы хадзілі ў школу,
Быў нялёгкі час!
У цябе цяпер і плэер,
І камп’ютар — клас!
Паглядзі на бацьку, сынку.
Хеўра — не па мне!
Прадаю тавар на рынку
Сам я па сабе.
Хто ж звоніць у кватэру?
— Нейкі там дзядок:
Тоўсты, лысы, невысокі,
У руцэ кіёк.
Ён гаворыць, што прыехаў
Пагасціць да нас,
Кажа, што хадзіў з табою
Ён у трэці клас.
— Ты скажы:
Няма тут таты.
Нейкае трапло!
Бо ў трэцім нашым класе
Лысых не было!

Ставер Эра, г. Салігорск

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики