Аднойчы сцюдзёнай зімовай парой...
Аднойчы сцюдзёнай зімовай парой
(Не верыцца сёння мне нават самой)
Прыгода са мною – і трэба ж! – была:
Адна ў завею дамоў я ішла.
Круціла віхры беласнежка-зіма.
Хавала сцяжынку ў віхуру сама.
Гуло наваколле, шумела, мяло –
Усё ў несуладдзі са мною было.

Губляліся сілы, мацнелі вятры…
І раптам дайшло: я валюся з гары.
Абрыў быў за хатай ля самай ракі;
Сядзелі там часта зімой рыбакі:
Крыніцы наўкола, вада бы ў вядры,
Імгненне – і плотку рукамі бяры.

Гляджу: ля палонкі рыбачыць мой брат.
Ад смеху стрымацца, напэўна, быў рад.
– Ну што, ягамосцю, як заяц сюды
Звалілася ў рэчку з якое бяды? –
Убачыўшы слёзы, усё зразумеў.
– Даруй, я пакрыўдзіць цябе не хацеў.
Зблудзіла? Няўжо? Ты ж ля хаты была,
Навошта куляцца з абрыва пайшла?
У хату цябе завяду я давай.
Сцяжынку да дому ты больш не губляй.

Гасціловіч Зінаіда,
в. Подберазь, Валожынскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики