«КЕМЛIВЫ» СУСЕД
Не вер брахліваму суседу,
Які клянецца на крыжы,
Што рады будзе нават следу
На ўскрайку восеньскай мяжы.
Яму, напэўна, нешта трэба —
Прыйшоў у хату нездарма.
Тады пазыч акраец неба —
Нічога ж лепшага няма.
А ён, брыдота, усміхнецца,
Адкажа, нібы незнарок:
«Ты б лепш пазычыла мне сэрца,
Бо без цябе я занямог».
Ну вось, халера, так і знала,
Прыйшоў, каб бульбу пакапала,
Павыбірала буракі!
Дальбог, не хлушу, землякі.
Яго фазэнда — сотак дваццаць,
Вачыма нават не абняць!
Ці ж часу хопіць нам кахацца?
Патрэбна бульбу выбіраць!
Ці доля ў мяне такая
Альбо сусед абы які?
Заўжды па восені кахае,
Як трэба выбраць буракі…

Багдановіч Лёля, г. Барысаў

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики