РЫФМЫ
(літаратурнае практыкаванне)

Сядзеў з усімі на тым сходзе,
Ды толькі, мусіць, на зыходзе
Памеркаваў: калі ідзе
У рыфму склад, калі і дзе,
Я столькі думак атрымаю,
Пакуль пяро ў руках трымаю?!

Як да мяне прыйшла ідэя,
То не залежыць, з кім і дзе я.

Няхай даецца тое цяжка,
Але было каб гэта важка.
Ў канец што ставіць, што на перад?
Ды прыся ты заўжды наперад!

Няхай кладзецца вершаў лямка,
Хоць дзе і будзе ў рыфме плямка.

Ці будзеш ты чакаць тых сноў,
Калі ідэя прыйдзе зноў?
Калі зноў з’явіцца патрэба?
Не трэба, браце мой, не трэба!

І хай радкі ўсе тыя, мо дзе,
Адпавядаюць толькі модзе,
Ды чую я тут свой чарод
Павесяліць увесь народ.

Жылка Уладзімір (г. Нясвіж)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики