НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА 1
Хуткі рух без перапынку.
На аўтобус не спазніцца.
Крок паспешны да прыпынку.
Зачапілася спадніца…

Сорам мне чырвоніць шчокі,
Бачыць гэта хлопец лепшы:
Ладны, зграбны і высокі –
Прыгажун на вёсцы першы.

Я – такая недарэча,
Але ён мяне не бэсціць.
Нечаканая сустрэча…
Праваліцца лепш на месцы.

НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА 2
На сталічным на прыпынку
Горш за ўсё ў гадзіну пік,
Не прыкмеціш ветлы лік,
Людзі пруць без перапынку.

Сціснуць, быццам бы былінку…
Вось аўтобус, лезь хутчэй,
З сэрца вон, далоў з вачэй.
Абцярэбяць, як сцяблінку…

З ранцам ціснецца малеча,
Пхнецца цераз цесны строй,
Пэўна, вырасце герой,
Як сябе не пакалечыць?

– Нечаканая сустрэча, –
Дзед сказаў сівы, стары.
Ад прыпынку праз двары
Крочаць дзед і ўнук-малеча.

Аўсяннікава (Шыпуль) Тамара, г. Маладзечна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики