|
ПАЛЯВАННЕ
Быў ранак зімні, не халодны… На ганак выйшаў Ясь са стрэльбай. Вярнула жонка: – Ты ж галодны! Да хаты прыйдзеш злою шэльмай. Вярнуўся. Сеў за стол. Чакае. Ужо сквірчыць патэльня з салам… На стрэльбу позірк Ясь кідае… А тут сусед ідзе – навала. – Куды схавацца? Даў жа маху… З ім сустракацца не хачу. – Са стрэльбай хутка лезь у шафу! Дзе ты – яму я прамаўчу… Сусед зайшоў без хвалявання. – Дзень добры! Дзе, Ядвіся, твой? – Сцямна папёр на паляванне Не так штось, пэўна, з галавой. Бо нават снедаць адказаўся, Нібыта чорт яго падняў. – Агата мне, – сусед прызнаўся, Не робіць гэткіх, з пахам, страў. То мы давай з табою, Ядзя, Сняданак прымем за траіх. Вось пляшка. Думаю, паладзім, Раз Ясь сышоў, то – удваіх. Ясь чуў: гарэлка булькатала Сусед у шклянкі наліваў. Са свістам сала прападала, Хоць Ясь не бачыў – адчуваў. Яму нашто такое ліха: Сядзець у цемры, нібы крот, І слухаць, як сусед няціха Яго сняданак пхне ў свой рот. Бядак маўчыць – куды падзецца?! Вось толькі б кашаль не сшалеў. …Госць жонцы як сказаў раздзецца, У шафе Ясь ледзь не самлеў. Такіх багата ў свеце бедаў. Аб іх і пішуць нездарма… Застрэліць Ясь хацеў суседа, А з шафы – як? Яго ж – няма… Гасціловіч Зінаіда, в. Подберазь, Валожынскі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|