|
ПАЛІТО
У краме вясковай паўнютка народу Духмянага хлеба прывезлі, каўбас, Дзяўчатам сукенак шаўковых ды модных, Рулоны тканіны ляжаць прызапас… У думках малюе Марыля фасоны: «Пашыю Іванку з сукна паліто! Вось будзе абноўка, нібыта з салону, І шалік у клетку куплю заадно!» І з добрым настроем прыбегла да хаты, Машынку нажную давай рыхтаваць, За працу ўзялася жанчына заўзята І стала з Івана ўсе меркі здымаць. І вось паліто напалову гатова, Прышыць засталося з цыгейкі каўнер. Уставіў тут бацька заключнае слова: «Без футра абыдзецца наш кавалер!» Прымерыла маці на сына з ухмылкай: «Вядома ж, сукно цвердавата ляжыць, Абносіцца крыху, не будзе дубільным, Галоўнае – цёплае. Добра сядзіць…» На ранку збірае Івана ў школу: «Адзень паліто, надта сёння сняжыць І вецер калючы гуляе па полі, Над лесам вунь хмара якая вісіць!» Маўчыць наш хлапчук і бліны ўплятае, І з хітрай усмешкай на маці глядзіць: «Давай паліто, бо ўжо сябра чакае!» І хуценька выскачыў без рукавіц. Прайшло мо з гадзіну. Тут бацька выходзіць. Глядзіць – паліто ўпрыгожвае плот: «Ну будзе яму марафон па марозе! Вось дурань малы, абвясціў усё ж байкот!» Ляжыць паліто ў калідоры, пыліцца… Збіраецца бацька з Іванам у лес, Каб ссекчы сасонку на дровы, паліцы… Той да паліто праявіў інтарэс. Тут вогнішча паляць, пякуць саланіну, У роце пасохла і хочацца піць… «Гарыць паліто!» – бацька кінуўся к сыну, А ён агрызнуўся: «Хай лепей згарыць!» Жыдко Лідзія, г. Жодзіна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|