ВЫПРАБАВАННЕ
Тлумачыў усім Сямён і ўсюды:
– Гарэлкі болей піць не буду!
Калі і вып’ю, то кілішак,
Але каб то было не ў лішак.
Бо згодны я з дзяржавы воляй
І выканаць яе я здолю.
Аддам усе свае я сілы,
Каб звесці ўсё, што ёсць, «чарніла».
Нам даў урад усім задачу:
Яго ўсё знішчыць – не іначай!
Каб усяго за два гады
Мы той не ведалі бяды.
Вось так тлумачыў ён закон,
Ды выгналі з работы вон.
Бо ён, каб выканаць Указ,
«Чарніла» піў у працоўны час.
Па тры гадзіны каля крамы
Штодзень прастойваў ён старанна.
І не было ў яго турботы,
Што ўцякае ён з работы.
– Абы здабыць пабольш «чарніла»,
Усё нутро ў ім гаварыла,
І мне прыкласціся да шклянкі
Хай хоць з абеда, як не з ранку!
А да яго прыстаў прафкам
І выклікаюць у выканкам…
– Навошта, – кажуць, – ты напіўся,
Што аж пад плотам спаць зваліўся?
– Не разумеюць, бедалагі,
Што п’ю зусім я не ад смагі:
Я грошы берагу дзяржаве,
Хоць мо і гіну ў той «атраве»!
Спрабуй ты выпі той брыдоты
Зусім не дойдзеш да работы!
А я – іду, хоць мне і цяжка,
Яшчэ нясу ў кішэні пляшку!
Мне трэба прэмію даваць,
А вы надумалі звальняць!..
Пакуль так сам сабе маліўся,
То зноў той га́ры ён напіўся
І не дабраўся да работы
Заначаваў ізноў пад плотам…
– Вы пашкадуйце мяне, людзі,
Бо вам клянуся, што забуду
Я нават смак яе, заразы,
Але ж не выйдзе то адразу…
Ды не паверылі на слова,
Хоць ён выдумваў адмыслова.
Цяпер мо месяцы праз тры
Сустрэнуць зноў яго сябры…

Жылко Уладзімір, г. Нясвіж
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики