|
КАРПУЦІЗМЫ
* * * То адвёртку, то напільнік Ён з кішені даставаў. Працаваў… Але мабільнік Зноў ад працы адрываў. * * * Мараць хлопчыкі пра акіяны, Пра загадкавы і велічны Сусвет. Сочаць за камп’ютарнай праграмай – Вочы засланяе інтэрнэт. * * * Часам і такое ў жыцці бывае: Жонка дружыць з кнігай, муж кніг не чытае. Ён каля экрана – тут яму лацвей. Толькі гэтым мужам кіраваць лягчэй. * * * Сцвярджае сябар, што кахаць Умее сэрцам і ўчынкам, Але не можа падабраць Яму патрэбную жанчынку. * * * Пачынаў ён з пазітыва, Дзе заўжды мажорны лад. А ў канцы на негатыве Завяршаў увесь даклад. * * * – Ваш талончык пакажыце. – Вось талон мой… Бы ў кіно… – Ваш талон даўно спажыты… – Дык і еду ж я даўно. * * * – Навучыў брахаць сабаку, – Пахваліўся мой сусед, – Каб вясковы небарака Не з’ядаў яго абед. * * * Каб хутчэй ляцелі дні, Да суседа зазірні. Што радня? Яна з наскоку, А сусед заўсёды збоку. Карпуць Яўген, г. Стоўбцы
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|