|
ПРАВЕРКА З ПЕРЦАМ
Летась з мужавай падачы Прыкупіла Зоська дачу. А калі цяпло настала, Там капала, засявала, Не забыла пра кусточкі Засадзіла ўсе куточкі… Дыхту ў працы задавала, І, здавалася, ёй мала! Аж датуль, пакуль аднойчы Ёй не кінулася ў вочы, Што суседка, дзеўка-ружа, Дужа ж пяліцца… на мужа: І гадзінкі не мінае Кастуся зноў падзывае. Знойдзе, хітрая, прычыну, Каб зайшоў хоць на хвіліну!.. Ці сама «на ўсё заб’е» І «да Зосі» зазірне: Прынясе якой салаты, Вып’е кубачак гарбаты… Побач ходзяць не зладзеі, Зосі шэпчуць дабрадзеі: – А саперніца – блудніца, У ложку ёй адной не спіцца. – Ты у горад, а яна Купіць добрага віна, Ды з тваім сядзіць, гужуе… Мо калі і заначуе? Як «казалам» гэтым верыць? Мабыць, трэба ўсё праверыць: Ці салодка з мужам спіцца Той суседцы-маладзіцы? Сродак выбрала някепскі: Каб і помста, ды і «лекі»… У ложак сыпле перцу добра, Прыкрывае «чары» коўдрай… (Будзе «ружачцы» навука, Хай пакруціцца, гадзюка!): – Еду ў горад, – кажа мужу, Не сумуй адзін тут дужа… А назаўтра – у двор цішком. Чуе гоман за акном: Яе «верны» светлым ранкам Ледзь не плача ля каханкі. Не дацямяць з ёй ніяк, Што ўначы пайшло не так? Сверб на спінцы, ды балючы, А ніжэй – лішай пякучы. І заместа асалоды З ночкі той адны прыгоды… Скуль усё яно ўзялося, Зразумела толькі Зосі: Не падманвала «разведка» Начавала ў іх суседка. Ды цяпер жа будзе знаць, У чужым як ложку спаць! І дзясятаму закажа: З чужым мужам больш не ляжа. Нічыпаровіч Галіна, в. Магільна, Уздзенскі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|