РАЗМІНУЛІСЯ З БЯДОЙ
Ад падворкаў што ёсць моцы
З вёдрамі бягуць вяскоўцы:
У Мар’яніхі старой
З форткі дым паўзе змяёй.
Тры гады ў дачкі старая,
Кватарантам давярае.
Сёння новыя прыйшлі,
Клікаць моладзь пачалі.
А каб госці не памерзлі,
Кошык паліва прынеслі.
Радыятараў няма
Лезе ў шчыліны зіма.
Грубка ў зальным ёсць пакоі,
Сярод кухні – печ з плітою.
Будзе цёпла, не бяда
Спадабалася пліта.
Дзе ў ёй месца для паленцаў?
Тут усіх чацвёра дзверцаў!
Велізарныя адны.
Мабыць, гэта й ёсць яны!
У духоўцы склалі дровы,
Бот парэзалі гумовы.
Вось і ўюшачка ўгары…
Грэй жытло, агонь, гары!
Едкі дым кусае вочы.
Цёмна ў хаце, нібы ўночы…
Размінуліся з бядой
Залілі яе вадой.
Завіхаюцца суседзі,
З МНС машына едзе…
Каб пажар не знішчыў дом,
Будзь уважлівым з агнём!

Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики