|
КАЗА І САМАКРЫТЫКА
Байка Адна Каза сабе прыдбала хусту З кутасікамі па ўсіх вуглах, І ўсім дэманстравала. Аж да хрусту У шыях, скронях, ціску ў галавах. Ды з гурту ў гурт насілася з хусцінай, Дэманстравала й тым, хто не прасіў… Бо вырашыла, што вось так пакіне Аб гэтай хусце радасны матыў. Куды завуць, бяжыць, куды й не клічуць, Каб зайздрасць выклікаць паміж сяброў… Хтось пасміхаецца, а хто здароўя зычыць, А хтосьці й раззлавацца ўжо гатоў, Бо нельга выхваляцца тым, што маеш, Круціцца паміж тых, каму пляваць На тое, што на зайздрасць надзяваеш… І самакрытыку не варта забываць! Бабко-Аляшкевіч Валянціна, д. Радкава, Салігорск раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|