КАЗАЛІ ЛЮДЗІ
Вось і ўсё... Казалі ж людзі:
«Шчасця з ім табе не будзе!
Рукі атрасай хутчэй
Ды гані з душы, з вачэй».

Верыла яму, дурніца.
Шыла модныя спадніцы...
Памяняла паліто
І прычоску, і аўто.

І яго – куды глядзела? –
З галавы да ног адзела!
Адкарміла. Ён, дзяцюк,
Сытым стаў – нібы парсюк.

Марыла: «Мяне, галубу,
Хутка павядзе да шлюбу».
Хоць і быў ён маладзей –
Не губляла я надзей.

Толькі мары не збыліся –
Быццам хмары расплыліся.
Плюнуў у душу ён мне,
Не прывідзіцца і ў сне.

Ашукаў, такі «харошы»,
Падлабуніў мае грошы,
Знік – няведама куды...
І адняў мае гады.

Багамолава Зінаіда, г.Жодзіна
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики