|
ЛОСЬ
Ішлі неяк з бацькам дамоў з сенакосу. Над лугам віселі туману палосы. І раптам мой тата на пень ледзь не сеў: – Зірні, што за звер вунь: ні слон, і ні леў. Вялізны бы хата і бач ты – гарбаты, З адвіслай губой, з барадой і цыбаты. Як рэзгіны рогі, хвастом, бач, варушыць, Гадае, пакой хто яго мог парушыць? – Пакрочым, мой татка, паціху да хаты, Бо звер гэты – лось, ці, як кажуць – сахаты. Падыме на рогі цябе, небараку, Ці дасць капытом, ненарокам, пракляты! А лепш, мой татуля, ў кусце затаіцца Бо лось толькі стрэлу з гарматы баіцца. Мы ціхенька задам пад куст запаўзаем, Са звера страшнога вачэй не спускаем. І тут нечакана сучком трэснуў тата! І свечкай падняўся над намі сахаты. Маланкай махнуў ён у лес недалёкі, А мы ў другі бок падаліся на ўцёкі! Было потым згадак і смеху да слёз, Як татавым стрэлам спужаны быў лось. Броска Вячаслаў, п.Нарач, Мядзельскі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|