|
“СУЖЫЦЕЛІ”
Было: і шчасна, і ў самоце, Але заўсёды сабе – пан, Няспешна жыў з сваёй Аўдоццяй Сусед і сябра наш – Сцяпан. Двор абгароджаны парканам, Ля хаты – прызба (каб цяплей)… Ноч недаспіць, прачнецца рана, Таму меў шасцярых дзяцей. У хаце месца ўсім хапала, Хоць нераскошнаю была: Там на паўкухні печ стаяла І ўслон шырокі ля стала. Ток земляны замест падлогі Ды выцінанкі на акне, (Так выглядалі хаты ў многіх), Яшчэ – партрэты на сцяне… І не дзівіся, ягамосці: Не зачыніў яшчэ дзвярэй – А ўжо вітае ў хаце госця З падпечка звонкі хор курэй. Ці часам зімнімі начамі Ягнятка мэкне-забляе – Хлеў без выгод: мяркуйце самі – Мароз праз скуру дастае. А што рабіць, калі жывёла Заўжды карміцелькай была?! Як доля гляне невясёла – Прыцягнеш ў хату і вала. Вось так і жыў Сцяпан “калгасам”: У хаце – дзеці, жыўнасць, тлум, А што ўсталёўвалася часам, Ён не пускаў таго на глум.
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|