|
1. Што расказаў стары млын
i]Казак млын усялякiх мае, Казкi — скарб рачнога краю.[/i] УСТУП Дзе сканчаюцца сцяжынкi Стаiць дуб, яго галiнкi Над ракою навiсаюць, Хмаркi цяжкiя трымаюць. Стаiць дуб, рака не спiць Колам старым млын рыпiць. Там, дзе ўнiз ляцiць вада, З пены жоўтай барада. Казак млын усялякiх мае, Казкi — скарб рачнога краю. Б’юцца i смяюцца хвалi, Зоркi ў тонях свет схавалi. Жабка скача, што ей ночка, Слухай казку пра паночка…. ЧАСТКА ПЕРШАЯ І НЕ АПОШНЯЯ Звiнiць, зацiхае маленькi iскрысты званочак, На конiку едзе кудысьцi старэнькi паночак. Ноч абдымае абшар, небагляд хрусталёвы, I шлях цераз лес накрывае коўдрай сталёвай. Рыпiць вазочак абадком i пяе cвае песнi, Туман памiж мхоў мокрыя хусткi развесiў. I змрок дагары, i не блiсне далёкi агеньчык, Да ранiцы спiць за гарою кiрпаты праменьчык. Месяц, як шабля, здзiўлена ўнiз пазiрае, Куды едзе воз той? Што ноччу ў лесе шукае? А стары панок, нагарнуўшы на ногi саломы, Заснуў i не бачыць, што шлях ужо невядомы. Вазок вязне коламi ў чорным халодным балоце I ценi, як зданнi, стаяць у замерзшым чароце. I грукае жах уначы i з бакоў, кругалля абступае, А след ад вазка на зямлi старанна лiсцем сцiрае. Цiха ў полi — нi звону, нi скрыпу, нi груку, Водзяць зданнi вазок, як сляпога па кругу. I галосiць ля леса птушка крыкам жахлiвым, Апусцiўся да долу туман у паклоне маўклiвым. Сяргей Брандт, 17.11.2012
автор - Weles :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|