|
Казка
Ціхі вечар памірае, Асеў пыл дарожны. Казку маці пачынае Пра Сярпок двурожны. Маладзік гуляе ў небе Зорачкі пільнуе. І слезінкамі па глебе І траве вядзьмуе. Коні пасьвяцца ў полі Трынажжу абуты. Быццам сэрца ў няволі У часіну пакуты. Разцугляным легкадумна Ветрык чэша грывы, А яны схілілісь сумна Быццам над магілай. Маладзік ім чпачцвае З вышыні дарэмна, Бо іх сонейка спаткае, Яго ж толькі цемра. Гай прыціхшы і не бачна. Рэчанька ў дрымоце. Спаць усім дзіцяткам смачна У казачным палёце… Маладзік зямлю абсяжна Бача праз чарноту. Моўчкі думае паважна Пра сваю турботу. Бо Сьвяціла яму родзіч, Але поразь ходзяць. А дауней бывала побач Мкнуліся карагодзіць. Ды аднойчы паспрачылісь, Хто мацней другога – Вінаватымі засталісь Прад вачыма Бога. З тых часіх не дазваляе Сустракацца Божа. Але кожны з іх чакае І надзею доўжа. Аляхновіч Мікалай (г. Крупкі)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|