Ляля
Цябе прывабнай, маладою
багіняй уяўляю. Ты
растопіш лёд сваёй хадою,
жыццё абудзіш з нематы,

і надасі жывую сілу
крынічкам чыстым, раўчукам,
прыроду зеленню і сінню
аздобіш, Ладзіна дачка.

На шыі пацеркі-расінкі
блішчаць нязведанай красы,
а сонца сыпле залацінкі
табе на промні-валасы;

я ў вочы колеру нябёсаў
пяшчотна-сінія гляджу.
Валодаеш ты сілай боскай?!
Дык адагрэй маю душу!

Каб ачуняла, акрыяла
і абудзілася ад сну,
і каб з усімі сустракала
каханне, радасць і вясну.

Алесь Емельянаў (Мінскі раён)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики