|
вершы пра каханне
Дазволь Ноч змяняецца днём, Дзень змяняецца ноччу, Час ідзе, а сэрца згарае агнём, Не пагасным нічым, відавочна. Час ідзе ўсё хутчэй, і далёка ўжо дзень, Што прынёс мне пакуты й боль. Ад цябе мне застаўся адзін толькі цень. Ты кахаць мне яго дазволь... Не веру Не было кахання – А была надзея. Не было спаткання – А была завея. Не было расстання – Быў адчай загубы, Што ты кінеш казку, Што не будзеш любым. Настасся Азарка (г. Нясвіж) Не было імкнення – Толькі твае вочы, Толькі сны-трызненні Зорнай цягнай ноччу. Не было гаворак – А была ўсмешка, Сумны-сумны золак Ды ад шчасця рэшткі. Не было нічога. Ці было хоць нешта – Мары пра нікога Ды кахання рэха... Роспач Лета. Кароткія зорныя ночы. Шчасце. Глыбокія цёплыя вочы. Вольнасць. Імгненні. Каханне.Надзеі... Толькі цяпер я не буду тваею. Вырвала з сэрца твой вобраз нялюбы – Кроў абліла перасохлыя губы, Забараніўшы тваё імя... Выгнала з сноў, аслабеўшы ад цягі – Болей не буду цярпець я знявагі! Крычаць не буду ў знемажэнні. Але знайсці не магу я збавення. Выкінуць з памяці б мары, пакуты, Слёзы й радасць – гэта атрута! Толькі не вырвацца з наслання... Каханка Я паўднёвага ветра каханка, Вее што асалодай свяжосці І спявае сваю калыханку З мяккім прышаптам зорнай млосці. Палюбоўніца пілігрыма, Што бадзяе па свеце вольным І вяртаецца на радзіму, Каб дарыць мне сваё раздолле. Каб дарыць мне сваё дыханне – Лета змройнага прахалоду – Закалыхваць у заляцаннях, Зацаловываць вусны мёдам. Ў смазе сэрца згарае цела, Ветрам злашчана верасовым, Я ў чаканні тваём самлела, У чаканні кахання стомы. Так сталася Так сталася – ты не мой. Так сталася – я не твая. Так сталася, што вясной Званы пра каханне баляць. Паміж бялюткіх парцалянак Ніхто не ўбачыць, як я плачу... Ў крыві параненыя дзверы. Разбіты кубачак – на ўдачу... Той, недапіты, невымерны І расплясканы па падлозе. Паміж бялюткіх парцалянак Твая знікаючая постаць І пацалунак. Недаспаны. Я так хацела быць з табою... Але яшчэ адна завея Мне нагадала, што зімою Сляды на зазімку п’янеюць У эфемернай адзіноце Той самае пунсовай белі, Ў якое вальсам кулямётным Мы танчыць некалі хацелі. Коска Паляцела б уноч да цябе... Ты маўчыш. Ты забыў. Ты не можаш. Ты ратуеш цяпер сябе... Адным махам паставілі кропку Паміж намі, нібы паміж сказамі, Несувязнымі, несэнсоўнымі, Незгаворанымі, несуразнымі, Недарэчнымі ды бязслоўнымі. Паміж намі паставілі кропку, Нібы лязгнулі тымі дзвярыма, Што закратаную ціснуць зорку Ў грудзях да дуры ў камячыну... Паляцела б у ноч да цябе... Ды ўжо нельга. Адчайнае нельга Рэжа скроні тупым лязом, Пунсавее на чырвані белым... Пераправім па-ціхаму ў коску Гэту вінную пляму між намі, На хвіліначку рухам найпростым... І разыдземся потым уранню. Навучы Навучы мяне быць дзяўчынай – Я забыла, што гэта такое. Навучы мяне быць сабою, Узгадаць дай, як пахне ажына. Навучы мяне не спяшацца, Не ляцець на штыкі жаўнераў. Як смяецца ў лістоце вецер, Навучы мяне проста смяяцца. Навучы мяне жыць і дыхаць. Не хапаць урыўкамі волю. Не глытаць горкай смагай патолю. Навучы мяне, дружа, мілы... Подых лета Каласы залатыя, налітыя, Нібы мора у хвалях плыні Ў лёгкім брызе спякотнага ліпеня, Нібы вольныя граюць крылы. Ядваб неба расшыты золатам – Зоры сыплюцца іскрамі вогнішча. Карагод таямніц непрытоеных Па-над постаццю змройнага горада. Брудэршафт пераблытаў бакалы, Ап’янелых ад нашых жаданняў. Я ў вачах тваіх патанала Пацалункам найлёгкіх трускалак. Гэтай ноччу я буду тваею, І імгненні зліваюцца ў вечнасць... Мы забудзем на кулі карцеччу, Што нас заўтра заб’юць рыкашэтам. Баламутна Не глядзі, што сумнае надвор’е – Дождж і вільгаць – гэта не бяда. А калі сумуеш з-за кагосьці – Слёзы ў сэрцы лепей не трымай. А калі ўсё дрэнна, вельмі дрэнна – Не хавай сваіх цьмяных пакутаў. Пацалункам светлыя я сагрэю Лёд тваіх пачуццяў баламутных. Мелодыя восені Залатая духмяная восень. Белай зграяй плывуць аблокі. Найпразрыстая купала просінь. І люстэркавы вір глыбокі. Дываны залатыя раздолля. Барва лісця – бы вогнішча грае, І паўняцца надзеяй прасторы, Сон у сонечных промнях лунае. Сосны грознаю вартаю стынуць Над бярозавым лёгкім узварам. Тумановаю коўдрай закрыла Край далёкі паветраных мараў. І на поўныя грудзі паветра, Захлынаючыся прыгажосцю... Тут, дзе вольна гуляе вецер, Я ў кахання знікаю млосці. Ураўнаваж Ураўнаваж мяне сабою. Ураўнаваж маё дыханне. Хай будзе ўсё, што так – лухтою. Хай будзе ўсё, што не – каханнем. Ты будзеш для мяне дзіцём. Я для цябе буду сястрою. Ураўнаваж шаленства дзён Маланкай ліпеньскай начною Ураўнаваж ў грудзях агонь Наіўным простым пацалункам. Вазьмі з сабою маю волю Гукам таполевых карункаў. Ты будзеш для мяне дажджом. Я буду спёкай навальнічнай. Ураўнаваж маё жыццё Гулам напоружанай сталіцы. Ураўнаваж мяне сабою. Ураўнаваж маё дыханне. Хай будзе ўсё, што так – лухтою. Хай будзе ўсё, што не – каханнем.
автор - triniti :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|