Хутчэй уставай з пасцелі ...
– Хутчэй уставай з пасцелі –
У мяне кілім-самалёт!
Давай руку, паляцелі
Наперад да дзіўных прыгод!

Скарым мільярд кіламетраў
Палётам між ватных хмар.
Адолеем сотні ветраў,
Абдымем блакітны шар!

Убачым кентаўраў, сфінксаў,
Вадзянікаў, лесавікоў.
І рынемся ў воды Стыкса,
Каб стыла ў жылах кроў!..

– Ой, ведаеш, я заняты,
Не магу нікуды ляцець.
У кубак налью гарбаты
І тэлек буду глядзець.

Ды часу няма збірацца,
Пагаліцца яшчэ хацеў …
…Я знікла, бо не дачакацца,
Таго, хто б са мной паляцеў.

Аліна Агрэніч (Пухавіцкі раён, в. Пярэжыр)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики