МІЛЬЁННЫМ УЗДЫХАМ
Была ноч. Было зорна. Быў ты.
Ты мяне цалаваў да знямогі.
Паміж намі хтось кінуў драты.
І заблытваюць рухі трысьнёгі.
Ты цалуй мяне, любы, цалуй,
Абдымай да ўзьнёслага болю...
Закружы ў паркалёвых віхурах,
Напаі мяне злашчанай воляй.
На хвілінку забудзем на свет,
На якіх ён стаіць барыкадах
Ў тумане дарагіх цыгарэт...
Й што мяне зачакаліся краты.
Ты цалуй мяне, любы, цалуй,
Раздзірай ад звярынае цягі,
Рві цяжкія ад стомы грудзі,
Плюшчы цела аголенай вагай.
Дай памерці з табою ў абдымках
І ўваскрэснуць мільённым уздыхам,
Пераможанай у паядынку
На жыццё пад бялюткай прасцінай.

Настасся Азарка (г. Нясвіж)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики