|
Пакуль ты спіш
Пакуль ты спіш, гайдаецца зямля бяляваю дзяўчынкай у сусвеце, Сады квітнеюць, нiбы ў першы раз, губляючы пялёсткаў белы снег. Пакуль ты спіш, я для цябе пішу. Старонкі перагортвае мне вецер, Чарніліца азёраў зіхаціць, і час спыняе свой адвечны бег. Пакуль ты спіш, я мару аб жыццi, дзе будзем мы ісці з табою разам, Дзе знойдзе нас каханне ўпершыню – бязмежнае, як чысты далягляд. Ты спі пакуль, далёкім будзе шлях. Яго прайсці павінны мы сам насам З усім, што нам падрыхтаваў наш лёс. Калі прачнешся - страціш шлях назад. 08.05.2014 Махнач Сяргей, г.п. Калодзiшчы, Мінскі раён
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|