|
Гэта проста дзень такі
Гэта проста дзень такі – музыка плыве па-за межамі таго, што завецца целам. Я спяваю, і маёй светлай галаве дастаткова спеваў тых, бо душа хацела толькі ўзяць удалы рытм, каб я бег хутчэй на спатканне з той, што мне даражэй за злата. Хто казаў, што шчасце – дым, што агонь вачэй толькі першых тры гады, а далей – расплата? Я шчаслівы, далібог: як ваду – ручай, я пранёс праз доўгі шлях ласку і пяшчоту. Не пужаўся я дарог, крочыў праз адчай, зарабiў сабе на дах, абыйшоў балота. Засталося толькі жыць. Я лячу да той, што чакае дзень i ноч, пры любым надвор’i. Застанецца хай яна вечна маладой – першай зоркай у маiм залатым сузор'i. 06.05.2014 Махнач Сяргей, г.п. Калодзiшчы, Мінскі раён
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|