Сустрэча з Вамі так дарэчы
Сустрэча з Вамі так дарэчы.
Хадзіў пахмурны, нібы ў сне,
А зараз я расправіў плечы,
Няма на сэрцы той пустэчы,
Што дапякала болем мне.

Няма турбот і хваляванняў –
Вы мне ўсміхнуліся. I вось,
Бывай, галоўнае з пытанняў,
Збылося лепшае з жаданняў:
Я сёння Ваш таемны госць.

Пачуцці Вашы не абражу,
Мне гэты момант дарагі.
Юрлівасць змыў з душы, як сажу,
Дазвольце, вершам Вас уражу?
Дазвольце прачытаць другі?

Я Вам пішу... Я Вам чытаю,
З душы прагнаўшы зграі хмар,
I перад Вамі снегам таю,
Травой калені абдымаю,
Цалую ветрам любы твар.
10.05.2014

Махнач Сяргей (г.п. Калодзiшчы, Мінскі раён)
автор - М-Волос  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики