|
Нязбыўная мара
Колькі суму і болю ў прыгожых вачах, А я іх цалаваў бы бясконца. Нібы цяжкая ноша на кволых плячах, Нібы ў хмарку зайшло тваё сонца. Не магу зразумець я чужой слепаты. Я б начамі стагнаў у падушку, Каб цябе я згубіў, каб пакінула ты І тваё прадаўжэнне – дачушка. Розум проста, практычна падвёў да таго, Што з табою равеснікі дзеці, Але сэрца ў пяшчоце не чуе яго, Мне так светла, што ёсць ты на свеце. Ты і побач, і ў недасягальным жыцці, Нібы я паглядаю з-за кратаў. Хоць меў шчасце абняць, хоць магу я прыйсці, Не мая! Не мая! Не мая ты! Ты, напэўна, адчула агонь той святы. Твой парыў летуценны і мілы, На растанне калі прыхінулася ты, Пранясу я ў душы да магілы. Валерый Хіхіч, г.Маладзечна
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|