З БУДУЧЫНІ
Я так баялася гэтай сустрэчы.
І вось ты стаіш.
Такі непадобны, худы, высокі.
Гады асірацілі цябе:
асыпалі, як лістападаўскі клён,
твой чуб,
абмянялі на бліскучы метал
тваю белазубую усмешку,
адклалі тонкімі штрыхамі па твары
перажытыя дні.
Я так баялася гэтай сустрэчы.
І вось ты стаіш.
Знаёмы і чужы,
жаданы і непрыемны,
каханы і забыты…
Але… Куды ты, куды?
Няўжо не заўважыў мяне
на гэтым мітуслівым пероне?
Няўжо не рашыўся падысці?
Скуль мне здагадацца,
што бязлітасны час
змяніў і мяне
канчаткова.

Таццяна Цвірка (г.Клецк)
автор - czvirko  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики