|
Голас кахання
Я адгарнуў жыцця старонкі, І памяць нагадала дні, Калі твой голас – чысты, звонкі, Гучаў празрыста ў цішыні. Мы беглі побач па планеце, Усё маглі перамагчы. Удзень яшчэ малыя дзеці, Ужо дарослыя ўначы, Кахалі шчыра, не "за гэта", І не "за тое" – проста так. Сышла ў мінулае планета, Жыццё – няўрымслівы мастак. Былі ўсялякія малюнкі, І фарбы розныя былі. Трымалі лёсу падарункі: кахалі, верылі, жылі. Цябе я тую не забуду, Бо сам падставы не даю: Тады здзіўляўся, нібы цуду, І зараз не перастаю. Цяпер жыццёвыя ваганні Ў мінулым. З намі здабыццё: На чысціні і на каханні Пабудавалі мы жыццё. 16.12.2015 Махнач Сяргей, тутэйшы
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|