|
Ёсць каханне!
Дзень, калі мы будзем побач, ноч, калі мы будзем разам – адрадзіць каханне спроба (чалавек кахае часам). Памыляецца часова, ці жыве пачуццем вечна – распазнаць беспамылкова немагчыма. Недарэчна планаваць каханне, толькі тая ноч, калі мы разам прыціскаемся, як долькі апельсінавыя, па-за межы простага пачуцця нас штурхае паступальна. І плывуць, як лодкі, грудзі па малой і цеснай спальнай. Як у вершах Пастэрнака: воск слязьмі, крыжамі рукі, ногі… Стогны, бы адзнака – эйфарыі гукі. Гукі! Чутна зверху, чутна знізу: мы плывём па акіяне. Падвяду пад вершам рысу: мы кахаем! Ёсць каханне! 26.02.2016 Махнач Сяргей
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|