Юны чытач
Прырода не мае падставы Адкрыць таямніцы свае: Яшчэ не прачнуліся травы, І сонейка позна ўстае. Яшчэ не вярнуліся птушкі – У лютым не вераць вясне, І ты абдымаеш падушкі, Падушкі, нажаль, не мяне. У садзе чарнее лістота, Вільготнаю пахне карой. Прыгадваю: люты, субота, Жыцця летуценны настрой. Быў леташняй нашай сустрэчы Лагічны і сумны фінал, Бо я цалаваў недарэчы І плечы няўмела кранаў. Ня здольны на сталыя ўчынкі, Нявопытны, сціплы юнак, Не меў я дагэтуль дзяўчынкі, Не ведаў галоўнага – “як?” Смяялася сіняе неба, Смяялася з ціхай журбой: Быў іншы, хто ведаў, як трэба, І ён карыстаўся табой. Прырода не мае падставы Адкрыць таямніцы раней. Жыццё – гэта кніжныя главы, Чытаючы, станеш мацней. 28.02.2016 Махнач Сяргей, Мінскі раён
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|