|
Мінулае
Я шэры цень ад вашага крыла, Я белы дым ад вашага агню. Ніколі вам не пажадаю зла, І зграю сумных думак адганю Ці ветрыкам, што ў вашых валасах, Ці матыльком, што кружыцца ў вакне – Ды толькі мы на розных палюсах, На канцавоссях, быццам “так” і “не”. Я жоўты ліст, які вы паднялі, Я рэдкі лістападаўскі блакіт. Я дождж, які ідзе па ўсёй зямлі, Змываючы апошні малахіт З ужо парадкам парадзелых крон, Ды так, што веру сам сваёй мане, Але між намі чорны парасон – Мінулае, дзе больш няма мяне. 25.10.2016 Minsk Махнач Сяргей
автор - М-Волос :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|