БЕРАЖЫЦЕ КАХАННЕ
Беражыце сваё каханне,
Бо яно, як шалёны вецер,
Наляціць у адно імгненне,
А накруціць такога смецця!
Аддавайце свае пачуцці
У надзейныя, чыстыя рукі
І еднасць душы адчуйце
На пачатку сардэчнай навукі.
Рыхтуйцеся нават змагацца,
Калі гэта таго каштуе,
Хоць каханне, трэба прызнацца,
Каго губіць, каго ратуе.
І чакайце яго, чакайце,
Часам, мабыць, і без надзеі,
А знойдзеце – моцна трымайце:
Без кахання жыццё марнее.

Мароз Галина (г. Лагойск)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики