НОЧ БЕЗ ЦЯБЕ
Па зжаўцелых лістах, па канве-павуціне
Вераснёвая ноч асцярожна сышла,
Пацалункі свае падарыўшы каліне,
Што вартуе мой сон каля спальні акна.

Гэта ноч без цябе… Сіратліва-пустая.
Упляла ў мае думкі трывогу знарок.
Вінавачу, злуюся, шкадую, гадаю…
І, шукаючы слоў, мітусіцца радок.

На пачуцці святло разалье свежы ранак,
Не дазволіць больш правіць трывозе, журбе.
Я бяссонніцы след зарыфмую старанна
І зап'ю моцнай каваю ноч без цябе.

Таццяна Цвірка, г. Клецкскачать dle 11.3
автор - czvirko  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики