У ПАЦЕРКАХ СЛЁЗ
У пацерках слёз пагубляліся мары.
Гукаю над безданню іх…
І холад у сэрцы штодня гаспадарыць,
Хоць вецер нарэшце прыціх.

І ногі не йдуць, бо знямелі, як быццам,
Дыханне амаль заняло.
Ды чэрпаю сілы ў свянцонай крыніцы,
Што мне падстаўляе крыло.

Балючыя словы збіраю ў радочкі,
Пяшчотаю пестую іх.
На Млечным шляху раздзялю гэтай ноччу
Акраец нябёс на дваіх.

У пацерках слёз я знайду свае мары –
І вып’ю да дна дзікі мёд.
Былі б мы з табою прыгожаю парай,
Ды холад прашыў навылёт…

Багдановіч Лёля (г. Барысаў)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики