УСХОДНЯМУ
Я лавіла цябе, быццам сонейка,
Што блішчыць на азёрнай вадзе,
Толькі, як тыя пырскі халодныя,
Пралятаў ты скрозь пальцы мае.

Я лавіла цябе, быццам зорачку,
Што з нябёсаў уночы ляціць,
Хаця, праўда, ніколі ніхто яшчэ
Тую зорку не здолеў злавіць.

І як памяць пра цуда нязбыўнае,
Хай ляціць да нябёсаў тваіх
Гэты даўні і чысты, як ісціна,
Развітальны мой лёгкі ўздых.

Можа, зловіш яго і адчуеш
Дотык даўні рукі трапяткой,
Можа, успомніш далёкую тую,
Больш ніколі не быць мне якой.

…Ноччу чэрвеньскай цёмнае неба,
Рэдка знічкі мільгаюць па ім.
Тою рэдкай шчасліваю знічкай
Праляцеў ты ў небе маім.

Любанец Соф’я (г. Нясвіж)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики