|
Каханне – яно жывое…
Каханне – яно жывое… Такое, як мы з табою, Як сонечны промень уранні, Як птушак спеў на світанні. Каханне – яно сумуе, Калі цёплых слоў не чуе, Калі пяшчоты не бачыць, Калі спаткае няўдзячных. Каханне – яно даруе Памылку, віну любую. Даруе чыёсьці глупства, Але ніколі – распуцтва. Каханне, як доктар, лечыць І нам распраўляе плечы. Ад болю яно ратуе, На ніве душы шчыруе. Як кветка, цвіце каханне, Калі бяжым на спатканне, Калі дарагіх мілуем, Родныя вусны цалуем. Як маці, каханне плача, Калі ў цябе – няўдача. Калі дараваць не ўмееш, Ад крыўды сваёй слабееш. Як сябар, здольна каханне З табою блукаць да рання, Каб сэрца тваё паслухаць, На раны твае падзьмухаць. Як Неба, каханне ўмее Веру дарыць і надзею, І свет адкрываць нанова. Каханне – жыцця аснова. Янкоўская Алена (г. Дзяржынск)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|