ПАРАСТКІ МЕЛОДЫЙ
Я захіну твой боль пяшчотаю і згодай,
Я буду ластаўкай пад стрэшкай шчабятаць.
Збяру ў кошык парасткі мелодый
І навучу цябе за воблакам лятаць.

Я падару табе вяснова-струнны ранак,
Мароз на шыбах, жытні каласок.
І кожны дзень на досвітку устану –
У ложак кавы прынясу глыток.

Няхай жыцце нацягвае пастронкі –
Не высахне пяшчоты ручаёк.
Лістае час старонку за старонкай.
Дадому хутка вернецца шпачок.

І запляце касу сваю вясёлка,
Пупышкі стрэльнуць лісцем у блакіт,
Павылятаюць з вулляў сваіх пчолкі,
І навальніца палыхне наўзрыд.

Імчыць вясна на сакавіцкай хвалі –
Шчабечуць птушкі! Весялеюць дні!
У рэшце рэшт! Мы так яе чакалі!
Якое хараство наўкол – зірні!

Багдановіч Лёля (г. Барысаў)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики