ПТУШКА ШЧАСЦЯ
Дзе ты, птушка шчасця? Дзе ты? Прылятай!
Кліча так дзяўчына – мары будзіць май.
Вочы прыгажуні затаілі сум,
Сэрца ў журбоце поўна горкіх дум.
Ходзіць яна ў лузе ды вяночак у’е,
Салавей спявае, ды не для яе.
А яе абходзіць весялосць кругом.
Злітуйся з дзяўчыны, птушка, завітай,
Удыхні каханне – сум развее гай.
Пойдзе да сябровак дзеўчына бліжэй,
Там падкажа сэрца, хто ей даражэй.
Будзе з мілым разам па лугах гуляць,
Будзе ім салоўка песні распяваць.
Сэрца затрапеча соладка ў адказ,
Шчочкам з пацалункаў ружавець якраз.
Што такое шчасце, дзе знайсці яго,
Будзе кожны ведаць з вершыка майго.
Мой адказ адвечны, ён не адкрыццё:
Шчасце ёсць каханне. І на ўсё жыццё!

Антанюк (Журава) Людміла
(г. Старыя Дарогі)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики