Я не магу з табой пагаварыць...
Я не магу з табой пагаварыць, Бо ты мяне не ведаеш амаль што. Але табе магу я падарыць Свой лёгкі верш без хітрасці і фальшу. І падарунак гэты, як раса, На луг тваёй душы ўпадзе нячутна, І ў лістападзе прыйдзе зноў вясна, І зазвіняць пакінутыя струны. І ў сінім моры белы карабель Зноў возьме курс да берага другога, Да таямніц нязведаных зямель, Дзе ты яшчэ не ведаеш нічога. І зноўку свет паўстане, як тады, Калі было ўсё першым і нязнаным, І зноўку сонца ўзнімецца з вады, І ападуць сумненні, як туманы. …Я не магу з табой пагаварыць, Але магу усмешкай падзяліцца. Няхай яна ў вачах тваіх гарыць, Як мой уздых, у ветрыку таіцца. Любанец Соф’я, г. Нясвіж
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|