Я СПЯВАЛА ТАБЕ ПРА КАХАННЕ…
Я спявала табе пра каханне, Пра каханне я вершы пісала. Не забудзецца тое спатканне, Дзе надзею на шчасце люляла. Можа, сон гэта быў ці праява? Зорным прынцам цябе ўявіла… Кажуць, гэта жыццёвая з’ява: Як кахаеш, то ўсё табе міла. Бы агонь, апякла сэрца здрада. Пяюць птушкі, а я іх не чую. І не цешыць сябровак парада Адшукаць у ружах сцежку чужую. Каляровыя промні кахання Не пакінуць мяне, добра знаю. Ад заходу да светлага рання Я другога цяпер абдымаю. Валасевіч Людміла, г. Барысаў
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|