|
Праменні мае цябе не крануць...
Праменні мае цябе не крануць, Пакуль ты не здолееш вочы Сцягнуць са святла нежывога, Што б’ецца праз шторы. Глядзі на мяне, Не цурайся сівога святла З-пад далоні самога Пана Бога. Шукай мяне нават, дзе лямпа ў сто ват, У ёй – не светач, у ёй – зайздрасці гвалт. Я, не яна, у вачах застанецца. Прайду праз сятчатку, Спяку тваю зрэнку, Вачэй колер брудны сабе забяру, Па нерве сцяжынку да сэрца знайду. Ты пранізаны будзеш да жылак Ніткамі з слёз Святой Катажыны. Калі пажадаеш, не рві іх, адрынай – Не скончыцца мой асляпляючы баль. Цяпер я ў табе – Ты ў бліскучым палоне. Не будзе ваякі, што здолее звольніць З путаў маіх, маланкай вязаных. Сірыус нават табе саступае. Ніколі мяне болей не адрачэшся, Выбух мой створыць планету пратэстаў. За намі не будзе ніякай пагоні, Сонечным зайцам схавай у далоні. Па целе тваім марафон прабягу, На вуснах спынюся І зноў іх спалю. Слуцкая Юлія, г. Вилейка
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|